У “швейцарскай электрычцы” Мінск — Гомель адбылося задымленне. 21.by

У “швейцарскай электрычцы” Мінск — Гомель адбылося задымленне

09.09.2017 11:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з ардкрытых крыніцаў

У электрычцы бізнэс-класа Мінск — Гомель адбылося задымленне. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 верасня. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік спынілі на станцыі Буда-Кашалёўская праз тэхнічную няспраўнасць, якая і прывяла да задымлення падвагоннай прасторы ў 11-м вагоне.

Лакаматыўная брыгада і супрацоўнікі МНС ліквідавалі задымленне. Пацярпелых няма. Цягнік №708 прыбыў у Гомель у 23.42 са спазненнем на 1 гадзіну 43 хвіліны.

Беларуская чыгунка прыняла рашэнне вярнуць пасажырам “швейцарскай электрычкі” грошы за квіткі: іх можна будзе атрымаць з 12 па 20 верасня ў чыгуначных касах, паказаўшы праязны дакумент. Пасажырам, якія ехалі ў тую паездку па электроннай рэгістрацыі, грошы вернуць па пісьмовых заявах з указаннем 14-значнага нумара замовы. Таксама трэба падаць арыгінальны дакумент, на які замова афармлялася.

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з ардкрытых крыніцаў У электрычцы бізнэс-класа Мінск — Гомель адбылося задымленне. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 верасня. Як паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика