Маршрутка з Мінска прыбыла ў Гродна са спазненнем на шэсць гадзін. 21.by

Маршрутка з Мінска прыбыла ў Гродна са спазненнем на шэсць гадзін

13.09.2017 18:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

На шэсць гадзінаў затрымалася ў дарозе маршрутка Мінск-Гродна ў выніку крадзяжу, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

З Мінска маршрутная таксоўка выехала каля адзінаццатай гадзіны вечара. Прыкладна ў дзве гадзіны ночы кіроўца спыніўся ў Шчучыне, каб высадзіць пасажыраў.

Жыхарка Шчучына, якая прыйшла дадому, заўважыла, што ў яе скралі касметычку з дарагой парфумай. Жанчына паведаміла пра інцыдэнт у міліцыю, і праваахоўнікі вярнулі маршрутку ў Шчучын. На шчасце, кіроўца не паспеў далёка ад'ехаць. 

Падчас вяртання аўтамабіля ў Шчучын пасажыры сталі абурацца, і кіроўца патлумачыў ім прычыну. Тады яны папрасілі запаліць у салоне святло, каб зламыснік нікому нічога не падкінуў. Пры гэтым пасажыры заўважылі, як адзін мужчына хутка вяртаўся з канца салона на сваё месца.

У Шчучыне міліцыянты агледзелі салон і апыталі пасажыраў. Многія з іх паказалі на мужчыну, які хадзіў у канец салона. Дарэчы, менавіта там знайшлі скрадзеную касметычку. Акрамя таго, ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў. 

Праз нейкі час адзін з пасажыраў маршруткі прызнаўся ў крадзяжы. Падчас паездкі адбылася паломка мікрааўтобуса, і амаль усе пасажыры выйшлі на вуліцу. Зламыснік скарыстаўся гэтым і скраў касметычку. 

Паведамляецца, што гэты мужчына раней быў неаднаразова быў судзімы за крадзяжы і дробныя крадзяжы.

Следчыя дзеянні занялі пэўны час, таму са Шчучына пасажыры выехалі толькі а сёмай гадзіне раніцы. Па словах міліцыянтаў, грамадзяне з разуменнем паставіліся да сітуацыі. 

Дарэчы, пацярпелай жыхарцы Шчучына яе маёмасць вярнулі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by На шэсць гадзінаў затрымалася ў дарозе маршрутка Мінск-Гродна ў выніку крадзяжу, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.  З Мінска...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика