У санаторыі Светлагорскага раёна атруціліся пяць дзяцей. 21.by

У санаторыі Светлагорскага раёна атруціліся пяць дзяцей

14.09.2017 19:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tut.by

Надзвычайнае здарэнне адбылося 14 верасня ў адным з санаторыяў пад Светлагорскам, піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Пяць дзяцей з Рагачоўскага раёна ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў трапілі ў лякарню з атручваннем.

Школьнікі, якія адпачывалі ў санаторыі, выпілі нейкую вадкасць. Паводле папярэдніх звестак, гэта быў сродак ад насякомых. 

Пасля гэтага стан здароўя дзяцей рэзка пагоршыўся, іх давялося шпіталізаваць у раённую лякарню. Ёсць непацверджаная інфармацыя, быццам двое дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Надзвычайнае здарэнне адбылося 14 верасня ў адным з санаторыяў пад Светлагорскам, піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Пяць дзяцей з Рагачоўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика