Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукае ўжо 2 тысячы чалавек. 21.by

Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукае ўжо 2 тысячы чалавек

23.09.2017 16:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: TUT.by

Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукае ўжо 2 тысячы чалавек — столькі людзей выйшла сёння раніцай на агульнае пастраенне, перадае TUT.by. Гэта самая маштабная пошукавая аперацыя ў нашай краіне. У вёску Новы Двор Свіслацкага раёна едуць людзі з усёй Беларусі, чакаецца прыбыццё падмацавання з Віцебска і Гомеля.

10-гадовага Максіма Мархалюка шукаюць выратавальнікі, вайскоўцы, міліцыя, памежнікі, леснікі, а таксама валанцёры, дзеянні якіх каардынуе пошукава-выратавальны атрад “Анёл”. Над лесам лятаюць тры беспілотнікі, некаторыя валанцёры аб’язджаюць тэрыторыю на квадрацыклах. Уначы пошукі не спыняюцца — спецыялісты з цеплавізарамі ідуць у леc і шукаюць дзіця.

Хлопчык знік у Белавежскай пушчы ў мінулую суботу ўвечары. Каля 20.00 ён паехаў на ровары ў боку леса каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты знайшлі ў лесе яго ровар.

Усіх, хто можа ведаць аб месцызнаходжання хлопчыка, просяць патэлефанаваць па нумарах 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12, 8 015 133-32-82, або звязацца з міліцыяй па нумары 102.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: TUT.by Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукае ўжо 2 тысячы чалавек — столькі людзей выйшла сёння раніцай на агульнае пастраенне, перадае TUT.by. Гэта самая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика