У Глыбоцкім раёне хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. 21.by

У Глыбоцкім раёне хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома

02.10.2017 14:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Глыбоцкім раёне 5-гадовы хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. Разам з бацькам ён прыехаў з Віцебска да сваіх бабулі і дзядулі. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося 30 верасня. Дарослыя раптам заўважылі, што хлопчык знік. Толькі праз 10 хвілін бацька знайшоў сына ў сажалцы. Адзначаецца, што яна не агароджаная, праз яе пракладзены насціл, у канцы якога, відаць, і ўпала ў ваду дзіця.

На месца прыязджала хуткая дапамога, але было ўжо запозна. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка. Месца здарэння аглядалі следчыя, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Глыбоцкім раёне 5-гадовы хлопчык патануў у сажалцы на падворку дома. Разам з бацькам ён прыехаў з Віцебска да сваіх бабулі і дзядулі. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика