У ганаровай кагорце. 21.by

У ганаровай кагорце

Размер текста:
A
A
A


СЁННЯ ў Смалявічах праходзіць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2017». Мядзельшчыну на ім прадстаўляюць лепшыя працаўнікі азёрнага краю: кіраўнікі гаспадарак, камбайнеры, вадзіцелі, словам, тыя работнікі, якія сваёй штодзённай працай унеслі найбольш важкі ўклад у агульныя набыткі раёна. Напярэдадні мы сустрэліся з некаторымі хлебаробамі і папрасілі расказаць, якім для іх было сёлетняе жніво, з якім настроем едуць на абласное свята?

Уладзімір ШВАЙКОЎСКІ — камбайнер ААТ «Сваткі»:

— Скажу шчыра, жніво ніколі не бывае лёгкім. Хаця для мяне гэта справа добра вядомая (за рулём камбайна дзевяты год, у тым ліку на гэтым камбайне — сёмы), але перад пачаткам хваляваўся. Тэхніку падрыхтаваў, аднак, усё магло здарыцца. Дзякуй Богу, надвор’е паспрыяла нам убраць вырашчаны ўраджай, а ён някепскі. На асобных участках азімая пшаніца дала больш чым па 42 цэнтнеры з гектара. Зладжанай рабоце камбайнераў спрыяла дакладная арганізацыя працы. Не было затрымкі на хлебным полі з адвозкай збожжа, заўсёды своечасова для ўдзельнікаў жніва дастаўлялі гарачае харчаванне. Увогуле, усе арганізацыйныя пытанні вырашаліся аператыўна і дакладна. Дзякуй за гэта дырэктару таварыства Мікалаю Васільевічу Вараб’ю, галоўнаму аграному Тамары Уладзіміраўне Мінчук.

Вельмі прыемна, што сёлета, як і летась, я і Пётр Скурко першымі на Мядзельшчыне намалацілі па 1000 тон збожжа. А па выніках усяго жніва камбайнам «GS-12» я ўбраў 445 гектараў і намалаціў 1451 тону збожжа. На пяць тон ніжэйшы гэты паказчык у Пятра Скурко.

Матэрыял да друку падрыхтаваў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота Аляксандра Высоцкага.

 

Працяг чытайце ў “Нарачанскай ззарэ” №54 ад 06,10,2017.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЁННЯ ў Смалявічах праходзіць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2017». Мядзельшчыну на ім прадстаўляюць лепшыя працаўнікі азёрнага краю: кіраўнікі гаспадарак,...

Комментарии


 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

Яндекс.Метрика