Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

08.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Баярскай бібліятэцы-доме вольнага часу адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажылых лю­дзей. А гэта вечар-рэтра “Юнацтва нашага вальсок”. Ішла размова пра гісторыю вальса, гучалі музычныя нумары. Акрамя таго, падчас мерапрыемства ўшаноўваліся настаўнікі-ветэраны, якія пражываюць у аграгарадку Баяры, Аліна Іосіфаўна Санюк і Ганна Уладзіміраўна Купрэвіч.

 

 ♦  ♦  ♦

Як паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, цяпер прыём дакументаў па афармленні грамадзян у дамы-інтэрнаты, для забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, накіравання ў аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку на базе санаторыя “Пад’ельнікі”, прадастаўлення мнагадзетных мацярок да ўзнагаро­джвання ордэнам Маці, а таксама правядзенне растлумачальнай работы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам  Беларусі па прадастаўленні льгот асобным катэгорыям грамадзян і інвалідам ажыццяўляе ДУ “Мядзельскі ТЦСАН”.

  ♦  ♦  ♦

Адбылося чарговае пасяджэнне Мядзельскага грамадскага пункта аховы правапарадку. Праведзена растлумачальная работа з абавязанымі асобамі, якія ўхіляюцца ад выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблагана­дзейных сем’ях”, а таксама з парушальнікамі грамадскага парадку.

  ♦  ♦  ♦

Напярэдадні Дня маці РК ГА “БРСМ” аб’яўляе фотаконкурс “Матуля мілая мая”. Для ўдзелу ў ім трэба размясціць у аднайменным альбоме інтэрнэт-групы “Моладзь Мядзельшчыны” (сацсетка “ВКонтакте”) да 12 кастрычніка фотаздымкі. Пераможцу шляхам галасавання выберуць самі ўдзельнікі групы.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баярскай бібліятэцы-доме вольнага часу адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажылых лю­дзей. А гэта вечар-рэтра “Юнацтва нашага вальсок”. Ішла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика