Разное. 21.by

12.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Загадкавы Містэр Х

Апошнім часам у раёне аб’явіўся нейкі Містэр Х, які ахвотна падбярэ тое, што, на яго думку, ляжыць дрэнна. Падбярэ і схаваецца: шукайце, маўляў! Вось і напрыканцы верасня загадкавы Містэр з памяшкання дома, які будуецца ў Федзькавічах, скраў міксер, гідрафор, ватэрпас будаўнічы, а таксама дзве вудачкі ды два спінінгі – усяго на суму 710 рублёў.
Супраць злоснага раскрадальніка ўзбуджана справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Можа, варта пашукаць яго на беразе вадаёма з вудай ці спінінгам? Бо інакш навошта было іх красці?..

Усё на “Л”

Каму што даспадобы, пра тое і гаворыць. Адзін жыхар нашага раёна, як падап’е, любіць стукнуць сябе ў грудзі і заявіць:
– У мяне не гэтак, як у іншых: у мяне ўсё на “Л”, – і пачынае тлумачыць: – Нарадзіўся я ў вёсцы Лясоты, імя маё – Лявонцій, а прозвішча – блізкае да назвы вёскі. Значыць, таксама на “Л”…
Любы Лявонцій, няхай твае назвы на адну літару пачынаюцца, але трэба жыць у дружбе з законам – інакш не здабраваць. Ты яшчэ ў маі прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і быў аштрафаваны на 55 базавых велічынь, што ў грашовым выражэнні складае 1265 рублёў, а таксама быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады. Тым не менш, у верасні ты быў затрыманы п’яны на мапедзе.
Цяпер, вядома, заведзена крымінальная справа. Гэта табе люба?..

Пацярпела… жонка

Мікалай Г. ехаў на сваім аўтамабілі па аўтадарозе ў бок аграгарадка Ракітніца. У Стрыганцы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну, стукнуўся аб сігнальны слупок, што абазначаў край праезнай часткі дарогі. Затым машына з’ехала ў кювет, аж да агароджы механічнага двара адкрытага акцыянернага таварыства “Ракітніца”.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажырцы (а ёю аказалася жонка кіроўцы) нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яна атрымала пералом са зрушэннем левага бядра. Жанчына трапіла ў бальніцу, а на вадзіцеля заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Веласіпеды – вялікая спакуса

Гэта не адзін раз пацвярджалі жыццё і тыя крымінальныя справы, што сёлета слухаліся ў раённым судзе. Дык чаму ж так актыўна ідзе “паляванне” на двухколавую “машыну”? Спытайцеся ў 24-гадовага жабінкаўца Андрэя Л., і ён вам прачытае цэлую “лекцыю” пра перавагі самага экалагічна чыстага віду транспарту, ходкага не толькі на нашых дарогах, але і ў падарожжах у горы. Адкуль у хлопца такія багатыя веды?
Пачнем расказваць з сярэдзіны гэтага года. 2 чэрвеня суд Жабінкаўскага раёна, паводле часткі 1 артыкула 43 і часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вынес Андрэю Л. пакаранне за хуліганства ў выглядзе абмежавання волі на 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу. Хацелася верыць, што хлопец пераацэніць свае паводзіны і стане на шлях перавыхавання.
Аднак праз тры месяцы, у час адбыцця пакарання, ён паквапіўся і ўкраў з падвала на вуліцы Францыска Скарыны, што ў райцэнтры, горны веласіпед “Формула” коштам у 200 рублёў. Цяпер на Андрэя Л. заве-дзена справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса нашай краіны.
Прыблізна ў той жа час з пад’езда дома № 16 па вуліцы Зарэчнай знік другі веласіпед. Хто скраў, невядома, але верыцца, што работнікам міліцыі ўдасца выйсці на след злачынцы.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага райаддзела міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загадкавы Містэр Х Апошнім часам у раёне аб’явіўся нейкі Містэр Х, які ахвотна падбярэ тое, што, на яго думку, ляжыць дрэнна. Падбярэ і схаваецца: шукайце, маўляў!...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика