І кар’ер, і сметнік. 21.by

І кар’ер, і сметнік

13.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КАМІТЭТ дзяржаўнага кантролю вобласці адзначае павелічэнне колькасці выпадкаў парушэння сельскагаспадарчымі арганізацыямі зямельнага і прыродаахоўнага зака­надаўства падчас эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў. Толь­кі на працягу апошняга месяца падобныя факты выяўлены на тэрыторыі Бярэзінскага, Капыльскага і Чэрвеньскага раёнаў. Напрыклад, ВУП “Прыортранс­Агра” паблізу ад малочнатаварнай фермы “Сунаі” Капыльскага раёна арганізавала несанкцыянаваны кар’ер па здабычы пяску, а ўтвораныя пасля земляных работ выступы запаўняліся будаўнічымі, вытворчымі і расліннымі адыходамі. Не было парадку і на легальным кар’еры прадпрыемства паблізу аг. Грозава — у парушэнне заканадаўства пясок здабывалі на глыбіні больш за 5 метраў, а на тэрыторыі кар’ера таксама размяшчаліся значныя аб’ёмы будаўнічых адыходаў (смецця). У кар’еры КСУП “Ганута-Агра” Чэрвеньскага раёна, акрамя факту здабычы пяску на глыбіні, якая перавышае нарматывы, выявілі месцы захавання вытворчых адыходаў і паморку жывёлы. Падобныя парушэнні выяўлены ў ААТ “Бярэзінскі” Бярэзінскага раёна. Матэрыялы па ўсіх фактах парушэння зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства накіраваны ў мясцовыя органы ўлады і кампетэнтныя службы для прыняцця прадугледжаных заканадаўствам мер рэагавання.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КАМІТЭТ дзяржаўнага кантролю вобласці адзначае павелічэнне колькасці выпадкаў парушэння сельскагаспадарчымі арганізацыямі зямельнага і прыродаахоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика