Найвядомейшаму ў свеце беларусу прысвячаецца. 21.by

Найвядомейшаму ў свеце беларусу прысвячаецца

19.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Антон БЕРАСТОК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Паводле рашэння ЮНЕСКА, 15 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаўся Дзень памяці выбітнага ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай генерала Тадэвуша Касцюшкі. Не абышлі бокам урачыстыя мерапрыемствы і Жабінкаўшчыну, дзе здаўна шануюць імя славутага земляка.

Напярэдадні важнай памятнай даты прадстаўнікі раённага кіраўніцтва на чале з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Алай Ануфрыюк, а таксама старшыня Сцяпанкаўскага сельвыканкама Мікалай Ягорчанкаў, педагогі і навучэнцы гарадскіх школ прыбылі на вуліцу імя Тадэвуша Касцюшкі, што ў Малых Сяхновічах, дзе ўсклалі вянок да падножжа адзінага ў нашай краіне помніка-бюста “найвядомейшаму ў свеце беларусу”.
З вуснаў Алы Сцяпанаўны і гісторыка-краязнаўца Анатоля Бензерука прысутныя даведаліся пра няпросты жыццёвы шлях генерала, якога вось ужо больш за дзве сотні гадоў нярэдка называюць Героем Двух Кантынентаў, Чалавекам-Легендай, Найчысцейшым Сынам Свабоды.
Чаму менавіта 15 кастрычніка абрана для шанавання?
Вядома, што ў гэты дзень роўна 200 гадоў таму ў швейцарскім горадзе Салюр (Золатурн) спынілася сэрца Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі-Сяхновіцкага (а менавіта так гучала поўнае яго імя). Знакам вялікай пашаны да яго сталі шматлікія памяткі пра Касцюшку, пакінутыя ў народных спевах, навуковай і мастацкай літаратуры. А яшчэ – два гарады і астравы ў Злучаных Штатах Амерыкі, самая высокая гара ў Аўстраліі, больш за дзве сотні помнікаў, усталяваных у гонар нара-джэнца берасцейскай зямлі. Беларусь таксама памятае пра свайго славутага сына. Нездарма на Магілёўшчыне існуе вёска Касцюшкава, а ў многіх населеных пунктах вуліцы носяць яго імя. Не стаў выключэннем і наш край, дзе, акрамя помніка Касцюшку, ёсць мемарыяльная капліца ў гонар воінаў, што склалі галовы падчас Касцюшкаўскага паўстання на Вялікім Крупчыцкім полі 17 верасня 1794 года. У райцэнтры і на малой радзіме героя ў Сяхновічах можна прайсціся вуліцамі Касцюшкі, зазірнуць у старадаўні парк, што дасюль памятае часы, калі бываў тут пан Тадэвуш. А затым наведаць цікавую экспазіцыю Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечаную шматлікім прадстаўнікам шляхетнага роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Зоркай першай велічыні паміж імі ззяе, бяспрэчна, імя Тадэвуша. Аднак і продкі вядомага генерала, шматкроць дзякуючы сваім учынкам і талентам, годна ўпісаны ў гісторыю. Пра ўсё гэта і многае іншае наведвальнікі музея даведаліся ў час экскурсіі, што адбылася адразу пасля таго, як да бюста героя быў урачыста ўскладзены вянок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антон БЕРАСТОК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Паводле рашэння ЮНЕСКА, 15 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаўся Дзень памяці выбітнага ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика