Уборка цукровых буракоў ідзе ў «Ашмянскім світанку». 21.by

Уборка цукровых буракоў ідзе ў «Ашмянскім світанку»

20.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праца на цукровых палетках працягваецца. З раніцы і да позняга вечара не сціхаюць маторы сельгаспадарчай тэхнікі на палетках КСУП «Ашмянскі світанак», шчыруюць руплівыя працаўнікі, клапоцяцца пра ўраджай гэтага года і закладваюць падмурак на будучы. А, як вядома, дзе старанная і напружаная праца, там і добрыя вынікі. Рупліўцы гаспадаркі дакладна ведаюць, што шмат чаго трэба паспець да першых марозаў і зімовых халадоў.


Вырошчваннем цукровых буракоў у гаспадарцы займаюцца не першы сезон, таму атрымліваюць выдатны ўраджай. Сёлета салодкія караняплоды занялі плошчу ў 250 гектараў, большую частку аграрыі ўжо ўбралі — 128 гектараў.

На полі паміж Навасёлкамі і Куцавічамі ўвесь дзень кіпіць работа. «Немалады» камбайн Vervaet шпарка ідзе па полі, вырываючы з зямлі буракі і пакідаючы пасля сябе бацвінне. За рулём — механізатар Алег Тумановіч, які працуе ў гаспадарцы амаль дваццаць гадоў.


Загадчык участка расказвае, што Алег Іванавіч зарэкамендаваў сябе як адказны і старанны работнік. А як жа інакш!? У гаспадарцы вопытны механізатар выконвае ўсе сезонныя віды работ. Ды і ўборка салодкіх караняплодаў залежыць ад механізатара і яго напарніка Сяргея Гнілазуба — яны пазменна працуюць на камбайне. Дарэчы, гэта восьмы сезон механізатара Тумановіча, таму ён дакладна ведае не толькі тэхналогію ўборкі караняплодаў, але і тое, у якіх умовах павінны расці буракі, як іх патрэбна апрацоўваць.

— Безумоўна, вырашальную ролю адыгрывае надвор’е: трэба, каб былі і дажджы, і сонца. А яшчэ неабходна ўнесці ў глебу дастатковую колькасць хімічных угнаенняў,- дзеліцца механізатар.

— Усе складнікі, канешне, патрэбныя, але не менш важную ролю адыгрывае захоўванне тэхналогіі, пастаянны клопат аб ураджаі і напружаная праца нашых аграрыяў, — адзначае загадчык участка Уладзімір Лаздзін, які толькі што прыехаў на поле.

Уладзімір Лаздзін падзяліўся, што, нягледзячы на надвор’е, тэхніка працуе без збояў, а ўборка ідзе строга па графіку. Дарэчы, у гэтым годзе ўзрасла ўраджайнасць цукровых буракоў — 400 цэнтнераў з гектара.

Спачатку сотні тон салодкага карэння складаюць у бурты, пасля адпраўляюць на станцыю Ашмяны, адкуль ажыццяўляецца перавозка караняплодаў на прадпрыемства па перапрацоўцы. Сёлетні ўраджай КСУП «Ашмянскі світанак» пастаўляюць на Слуцкі цукроварафінадны камбінат.

Хоць кастрычнік у гэтым годзе не радуе яснымі днямі, хоць тэхніка не заўсёды можа прабрацца праз гразь, але кожны, хто сёння шчыруе на цукровым полі, стараецца з усіх сіл, каб хутчэй скончыць гэту працу і прыступіць да ўборкі кукурузы.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца на цукровых палетках працягваецца. З раніцы і да позняга вечара не сціхаюць маторы сельгаспадарчай тэхнікі на палетках КСУП «Ашмянскі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика