У Верхнядзвінскім раёне затрыманыя восем в'етнамцаў. 21.by

У Верхнядзвінскім раёне затрыманыя восем в'етнамцаў

25.10.2017 19:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Bdg.by

Раніцай 25 кастрычніка памежнікі затрымалі ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) групу нелегальных мігрантаў. Васьмёра грамадзянаў В'етнама спрабавалі на аўтамабілі перасякчы беларуска-латвійскую мяжу, каб трапіць у Еўрасаюз.

З затрыманымі праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глябко. В'етнамцам пагражае прыцягненне да адказнасці за замах на парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання ў Беларусі. 

Пакараннем можа стаць папярэджанне з дэпартацыяй; штраф да 100 базавых велічынь (да 2300 рублёў) з дэпартацыяй або без яе; арышт на паўгода; пазбаўленне волі да 2 гадоў. Калі высветліцца, што кіроўца аўто садзейнічаў парушальнікам, ён такама будзе прыцягнуты да адказнасці.

Сёлета полацкія памежнікі затрымалі 53 парушальнікаў. З іх больш за траціну: 19 чалавек — выхадцы з В'етнама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bdg.by Раніцай 25 кастрычніка памежнікі затрымалі ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) групу нелегальных мігрантаў. Васьмёра грамадзянаў В'етнама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика