Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне. 21.by

Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне

08.11.2017 21:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне. Для высвятлення асобы мужчыны давялося правесці дактыласкапічную экспертызу.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, цела з прыкметамі ўтаплення знайшлі ў рацэ каля вёскі Ляда 7 лістапада. Мужчына быў экіпіраваны для рыбалкі, меў заплечнік з адпаведнымі рэчамі. А вось дакументаў не знайшлі. Па выніках экспертызы і высветлілі, што гэта 56-гадовы жыхар вёскі Буйнічы Магілёўскага раёна. Ён знік 6 лістапада. Па словах сваякоў, мужчына збіраўся вудзіць рыбу каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна.

Праваахоўнікі высвятляюць, што ж здарылася з рыбаком.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне. Для высвятлення асобы мужчыны давялося правесці дактыласкапічную экспертызу....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика