Разное. 21.by

10.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра заняткі ЛФК…

Нагадаем, 20 верасня ў “Сельскай праўдзе” пад рубрыкай “Чытач узнімае праблему” была надрукавана заметка “Змагацца з хваробай патрэбна комплексна”. У ёй ішла размова па дзяўчынку Ксенію, якой патрабуецца ўсебаковае лячэнне ад скаліёзу. Яе маці Таццяна Германовіч, перакананая, што змагацца з гэтай хваробай неабходна не толькі з дапамогай плавання, але й ЛФК пад наглядам кваліфікаванага медыцынскага спецыяліста, прасіла адкрыць падобныя заняткі ў раённай медустанове.
Ліст чытачкі пасля публікацыі ў газеце быў перададзены на рэагаванне ў Жабінкаўскую цэнтральную раённую бальніцу. У выніку адбылася сустрэча галоўнага ўрача ўстановы Анатоля Лаўрукевіча з маці дзяўчынкі. Былі агавораны пытанні правядзення лячэбнай фізкультуры для Ксеніі на базе райбальніцы. Паколькі ў штаце Жабінкаўскай ЦРБ урач ЛФК адсутнічае, інструктар лячэбнай фізкультуры Аксана Мелікава прайшла курсы інфармацыі на базе Трышынскай школы-інтэрната і 2-й дзіцячай паліклінікі горада Брэста. Як паведаміў у сваім пісьме ў газету Анатоль Іванавіч, спецыялісты з вышэйшай адукацыяй згаданых устаноў склалі план заняткаў ЛФК для дзіцяці Таццяны Германовіч, і 23 кастрычніка ў райбальніцы з Ксеніяй пачаліся індывідуальныя заняткі. Плануецца таксама на іх прыцягваць і іншых дзяцей, што маюць захворванні пазваночніка з аналагічным дыягназам.

…і ўборку вуліц ды прыдамовых тэрыторый

У адным з вераснёўскіх нумароў “СП” быў змешчаны артыкул “Чысціня і… галубы”, у якім сваімі “думкамі ўслых” падзялілася нараджэнка Жабінкі, а зараз жыхарка горада Бярозаўка Ала Фалевіч. Час ад часу і сёння яна наведваецца ў мікрараён цукровага завода, дзе жывуць сваякі. У сваім лісце на адрас рэдакцыі жанчына звяртае ўвагу на недастатковую, на яе думку, уборку вуліц у мікрараёне.
Неўзабаве на крытычныя заўвагі, выказаныя ў пісьме, адазваліся камунальнікі. У афіцыйным адказе за подпісам дырэктара КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Паўла Заграя, прынамсі, гаворыцца: “Сапраўдным паведамляем, што ўборку вуліц і прыдамовых тэрыторый пасёлка цукровага завода забяспечваюць чатыры прыбіральшчыкі, за якімі замацавана пэўная тэрыторыя, якая прыбіраецца штодня (акрамя выхадных).
Інфармуем, што згодна з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 г. № 1087 са зменамі і дапаўненнямі на 1 студзеня 2014 года (п. 18), адміністрацыі крамаў, размешчаных у дадзеным памяшканні, і аддзялення ААТ “АСБ Беларусбанк” абавязаны ўтрымліваць прылеглыя тэрыторыі ў належным санітарным парадку.
Адміністрацыям крамы “Дабраном” і ААТ “АСБ Беларусбанк” накіраваны лісты аб неабходнасці ўтрымання прылеглых тэрыторый у належным санітарным парадку”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра заняткі ЛФК… Нагадаем, 20 верасня ў “Сельскай праўдзе” пад рубрыкай “Чытач узнімае праблему” была надрукавана заметка “Змагацца з хваробай патрэбна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика