Раварыст у Ельску пабіўся з інспектарам ДАІ. 21.by

Раварыст у Ельску пабіўся з інспектарам ДАІ

10.11.2017 22:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Крымінальную справу пачалі на раварыста, які пабіўся з інспектарам ДАІ ў Ельску, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося яшчэ 12 верасня. Інспектар ДАІ спыніў 50-гадовага раварыста, западозрыўшы, што той едзе п'яны. Мужчыну запрасілі ў машыну ДАІ, каб прайсці медагляд і скласці пратакол. Аднак раварыст, па словах супрацоўнікаў ДАІ, некалькі разоў стукнуў інспектара, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні.

На парушальніка склалі пратакол за парушэнне Правілаў дарожнага руху. А 8 лістапада на чго пачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту. Цяпер парушальніку пагражае да пяці гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Крымінальную справу пачалі на раварыста, які пабіўся з інспектарам ДАІ ў Ельску, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика