Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

20.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ГЭТЫЯ лістападаўскія дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваецца калектыў жывёлаводаў фермы «Брылі» НП «Нарачанскі». Сярэднясутачны надой малака ад каровы тут складае 18,5 кілаграма, што на 0,76 кілаграма больш за адпаведны мінулагодні паказчык.

♦♦♦

БОЛЬШ за 3 тысячы саджанцаў сасны плануюць пасадзіць работнікі філіяла «ДЭУ-66» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» уздоўж аўтадарогі Мядзел — Мінск. Актыўную дапамогу ў гэтай справе ім аказваюць прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра.

♦♦♦

НЯДАЎНА ў НДЦ «Зубраня» адбылася сустрэча адпачываючых з двухразовым сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане, бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, уладальніцай залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандрай Герасіменяй.

♦♦♦

У санаторыі «Прыазёрны» праведзена антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, падчас якой адпачываючым нагадвалі пра шкоду курэння, дэманстравалі фільмы на адпаведную тэматыку, прапаноўвалі пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі. Урач-рэфлексатэрапеўт першай кваліфікацыйнай катэгорыі Васіль Мартысюк, выкарыстоўваючы спецыяльную методыку, дапамагаў усім, хто жадаў, паспрабаваць пазбавіцца ад тытунезалежнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ГЭТЫЯ лістападаўскія дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваецца калектыў жывёлаводаў фермы «Брылі» НП «Нарачанскі». Сярэднясутачны надой малака ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика