З настроем і руплівасцю. 21.by

З настроем і руплівасцю

21.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


НАЙВЫШЭЙШЫХ вытворчых паказчыкаў сярод жывёлаводаў ААТ «Занарацкі» ў гэтыя дні дабіваецца калектыў фермы «Жалезнікі». Больш чым па 14 кілаграмаў малака тут надойваюць ад рагулі штодзённа. Як лічыць загадчыца фермы Наталля Сурвіла, гэта не выпадкова, бо кармоў назапашана ўволю, хапае сена, сенажу і сіласу.
— Механізатары пастараліся. Дзякуй ім, — кажа Наталля Мікалаеўна. — Мы не даём, напрыклад, сянаж у чыстым відзе. Рыхтуем кормасумесі. Ёсць у наяўнасці патака. Не адчувае жывёла недахопу і ў солі. На Вілейскім камбікормавым заводзе набываем канцэнтраты. Усе разумеюць, як накорміш кароўку, так і малака атрымаеш…
Нельга не пагадзіцца з кіраўніком калектыву, тым больш, што яна не навічок у жывёлагадоўлі. Як прызналася Наталля Мікалаеўна, гэта будзе дзясятая зіма, як працуе на пасадзе загадчыцы.
— Ведаеце, вельмі не люблю хваліцца, — расказвае яна. — Але не магу не сказаць добрае слова пра сваіх дзяўчат. Дружныя яны, працавітыя. З пачатку года лідарства ўтрымлівае Ірына Журомская. Сярэднясутачны надой малака ад каровы па выніках работы за тры кварталы ў яе складае 4061 кілаграм. Шчыры дзякуй за старанне і руплівасць Алёне Міхнёвай. Шэсць гадоў таму ўладкавалася яна да нас. Раней Алёна жыла і працавала на Гродзеншчыне. Якраз у нас пайшла на пенсію адна з даярак, і яе група засталася без належнага догляду. Прапанавалі Алёне. І тая без ваганняў прыняла групу, хутка «паладзіла» з рагулямі і ўжо праз месяц стала атрымліваць добрыя надоі. І ў калектыве яе ўсе прынялі добразычліва, з душой. Нельга не назваць і іншых руплівых жанчын: Галіну Іватовіч, Святлану Роўду, а таксама падменную даярку Лілію Стадольнік. Дзённым вартаўніком працуе Кацярына Януць. Яна заўсёды дапамагае дзяўчатам хутчэй управіцца з работай, а трэба — падменіць кожную. Вось і зараз Алёна Міхнёва пайшла ў водпуск, а яе групу кароў узяла Кацярына Януць. Яшчэ зараз у адпачынку знаходзіцца і Галіна Іватовіч.


Працяг шукайце ў “Нарачанскай зарэ” №65 ад 18.11.2017

 

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымках:  працаўнікі фермы «Жалезнікі» ААТ «Занарацкі» (злева направа) Кацярына Януць, Святлана Роўда, Наталля Сурвіла, Лілія Стадольнік; даярка Ірына Журомская.
Фота
Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАЙВЫШЭЙШЫХ вытворчых паказчыкаў сярод жывёлаводаў ААТ «Занарацкі» ў гэтыя дні дабіваецца калектыў фермы «Жалезнікі». Больш чым па 14 кілаграмаў малака тут...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика