14-гадовая школьніца ў Ганцавіцкім раёне зацяжарыла ад настаўніка. 21.by

14-гадовая школьніца ў Ганцавіцкім раёне зацяжарыла ад настаўніка

21.11.2017 18:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Ганцавіцкі аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па факце цяжарнасці 14-гадовай школьніцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Настаўнікі заўважылі, што знешнасць дзевяцікласніцы моцна змянілася. Падчас размовы дзяўчына прызналася, што зацяжарыла. Настаўнікі паведамілі пра гэты факт у аддзел адукацыі, а адтуль звесткі перадалі ў райаддзел Следчага камітэта. 

Дзяўчына распавяла следчым, хто быў яе палавым партнёрам. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць яе сувязь з маладым чалавекам. У дачыненні да яго прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. 

Як піша газета "Ганцавiцкi час", бацькам дзіцяці можа быць выкладчык мясцовай школы.

Сама дзяўчына цяпер знаходзіцца пад наглядам медыкаў, яе стан ацэньваецца як здавальняючы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Ганцавіцкі аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па факце цяжарнасці 14-гадовай школьніцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика