Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

22.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГУРТОК “Музеезнаўства” Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа вывучае гісторыю адукацыі на Мядзельшчыне. Пад кіраўніцтвам настаўніка вышэйшай катэгорыі Уладзіміра Серадзінскага вучні збіраюць успаміны педагогаў, якія працавалі ў школах раёна ў 1960-1970 гады.

♦ ♦ ♦

У МЯДЗЕЛЬСКІМ музеі народнай славы працуе інтэрактыўная навуковая выстава “Лабараторыя Элементарыум”. Экспануюцца незвычайныя прылады, механізмы, маятнікі, драўляныя галаваломкі ад Мінскага музея навукі “Элемента”. Наведвальнікі могуць правесці разнастайныя доследы і пераканацца, што навука — гэта захапляльна і цікава.

♦ ♦ ♦

У СПАБОРНІЦТВАХ па летнім мнагаборстве “Здароўе” ў групе “А” лепшай прызнана каманда Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, у групе “Б” — Крывіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу д/с-СШ. А ў групе “В” перамаглі юныя спартсмены са Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча. У спаборніцтвах удзельнічала 12 каманд.

♦ ♦ ♦

Упершыню за апошнія гады ў райцэнтры пройдзе чэмпіянат вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Адбудзецца ён 24-25 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Пачнецца чэмпіянат гульнямі групавога этапа ў пятніцу з 14 гадзін. Назаўтра паядынкі адновяцца з 10 гадзін раніцы. Запрашаем падтрымаць землякоў!

♦ ♦ ♦

У РАМКАХ адукацыйнага праекта «Гэта стагоддзе з натхнення, гэта стагоддзе са срэбра» ў бібліятэцы Нарацкай СШ №2 працавала літаратурная гасцёўня «Мне нравится, что вы больны не мной…», дзе вучні 10-ых класаў пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Марыны Цвятаевай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГУРТОК “Музеезнаўства” Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа вывучае гісторыю адукацыі на Мядзельшчыне. Пад кіраўніцтвам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика