За суткі на Брэстчыне адбылося адразу 8 пажараў, ёсць ахвяра і пацярпелы. 21.by

За суткі на Брэстчыне адбылося адразу 8 пажараў, ёсць ахвяра і пацярпелы

26.11.2017 13:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

За мінулыя суткі ў Брэсце адбылося адразу 8 пажараў, падчас якіх адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін пацярпеў. Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ў вёсцы Асаўцы Драгічынскага раёна — там загарэлася драўляная гаспадарчая пабудова. У агні загінуў яе гаспадар, мужчына 1962 года нараджэння. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

У пасёлку Садовы Пінскага раёна загарэўся жылы драўляны дом. Пацярпеў гаспадар, мужчына 1951 года нараджэння. Ён атруціўся прадуктамі гарэння і атрымаў апёкі. Імавернай прычынай здарэння таксама называюць неасцярожнасць пры курэнні (агонь пашкодзіў канапу і пасцель).

Яшчэ адзін пажар здарыўся ў Брэсце, у шматкватэрным дзевяціпавярховым жылым доме. Гаспадыня адной з кватэр, 57-гадовая пенсіянерка, курыла ў ложку. Узгаранне паспелі патушыць суседзі, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС За мінулыя суткі ў Брэсце адбылося адразу 8 пажараў, падчас якіх адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін пацярпеў. Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ў вёсцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика