Вучыцца лепшаму ніколі не позна. 21.by

Вучыцца лепшаму ніколі не позна

27.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА мінулым тыдні на Мядзельшчыне адбылася выязная калегія камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Нагода самая што ні на ёсць празаічная: нездавальняючы ўзровень вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Хаця, калі паглядзець зводкі, справы на фермах быццам бы абстаяць не так ужо і кепска.

Ёсць прыбаўка ў надоях малака ад каровы, на 10 працэнтаў узрасла ў параўнанне з мінулым годам і яго рэалізацыя дзяржаве. У той жа час прадуктыўнасць дойнага статка наўрад ці можа каго задаволіць — усяго 9,9 кілаграма гэтымі лістападаўскімі дзянёчкамі ад каровы. Чаму? Ды таму, што ў параўнанне з іншымі раёнамі нашай сталічнай вобласці гэта адзін з самых горшых паказчыкаў. Меншы сёння ён толькі на Вілейшчыне. Зрэшты, як слушна заўважыў у пачатку размовы старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка, нават такі паказчык —не самае галоўнае. Куды больш важна, што наяўны ўзровень вытворчасці не дазваляе гаспадаркам зарабіць на нармальнае жыццё. Куды ні кінь, патрэбны фінансы, а іх хранічна не стае.

І адзіны рэальны шлях па выхадзе з такога становішча — нарошчваць у першую чаргу вытворчасць малака, якая зараз з’яўляецца дамінуючай і найбольш грашовай у аграпрамысловым комплексе азёрнага краю. Нельга не пагадзіцца з Анатоліем Мар’янавічам і ў наступным: так, мы не можам “цягацца” па ўраджайнасці збожжавых з Нясвіжскім, Мінскім, Клецкім і некаторымі іншымі раёнамі, дзе бальнасць зямлі нашмат вышэйшая. Аднак нам нішто не перашкаджае стварыць належную кармавую базу, адпрацаваць тэхналогію і атрымліваць куды больш важкія надоі малака і прыбаўленні ў вазе жывёлы. На вялікі жаль, пра прагрэс кіраўніцтва некаторых гаспадарак можа толькі марыць, бо пакуль мала чаго робяць для выпраўлення спраў на практыцы. Тут маюцца на ўвазе таварыствы “Будслаўскае”, “Занарацкі”, “Пруднікі-Агра”, “Зані”, дзе сутачны надой малака ад каровы нават ніжэйшы, чым летась. Можна дзівіцца, але ў нас ёсць і такія фермы, на якіх гэты паказчык на ўзроўні “казінага”, гаротныя лічаныя літры, — слабадская “Старына”, пруднікаўскія “Філіпкі”, занарацкія “Міціненты-2”, будслаўскае “Палессе”.

Хаця, калі падыходзіць аб’ектыўна, падстаў для падобных вынікаў аніякіх. Наадварот, травяністых кармоў сёлета па раёне назапашана больш, чым летась. Значыць, пры эфектыўным іх выкарыстанні цалкам заканамерна разлічваць на лепшыя вынікі.
І шэраг арганізацый іх забяспечвае. Так, у гаспадарках “Сваткі”, Нацпарк “Нарачанскі”, “Нарацкая Ніва 2004” атрымліваць ад каровы нават глыбокай восенню па пуду і больш малака становіцца ўжо нормай. Хаця крыху і не дацягваюць да гэтага рубяжа, аднак даюць уражваючую прыбаўку на рагулю ў параўнанне з леташнім у “Дзягілях” — 5,5 кілаграма, “Мядзельскім аграпрамэнерга” — 3,1 і “Вузлянцы” — 2,3 кілаграма. А што ж астатнія? Па меркаваннях намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзіміра Капусціна і генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Мінскае племпрадпрыемства” Руслана Бярозавіка, якія давалі ацэнку рабоце ў жывёлагадоўлі, асноўная прычына недабору прадукцыі — у ігнараванні кадрамі тэхналагічных патрабаванняў і рэкамендацый вучоных. Прытым, востра крытыкавалі не на голым месцы. Варта сказаць, што напярэдадні калегіі на фермах пару дзён працавалі спецыялісты з вобласці, выяўлялі хібы і недапрацоўкі, рабілі з вытворчасці яскравыя фотаздымкі. Так што адгаворкі кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак у ходзе справаздач рашуча абрываліся, перад імі ставілі канкрэтныя задачы па выпраўленні сітуацыі.

Якія ж нашы вызначальныя недапрацоўкі, на чым мы нямала губляем пры вытворчасці малака і мяса? Відаць, неабходна пачаць з таго, што кармы на фермах ёсць, а правільна іх даць можам далёка не заўсёды. На семінарах зааветспецыялістаў неаднойчы вучылі, як трэба складаць збалансаваныя па пажыўных рэчывах рацыёны для ўсіх груп жывёлы, у якой прапорцыі ў кормасумесях павінны быць сянаж і сілас. Аказваецца, лепш за ўсё, калі працэнтныя іх суадносіны з дня ў дзень пастаянныя. Варта сёння даць больш сенажу, а заўтра — сіласу, і недабор прадукцыі гарантаваны. Чахарда і тут не на карысць справе. Таму сёння мала распрацаваць добры рацыён, вельмі важна таксама пракантраляваць, каб ён у вызначаных параметрах патрапіў у кармушку жывёле. Моцна памыляецца і той, хто дае камбікармы каровам па прынцыпе “чым больш, тым лепш”. Як пераконвае практыка, разавая іх дача не павінна перавышаць двух кілаграмаў. Інакш марнатраўства не пазбегнуць, ды і пагалоўю гэта не на карысць. Нельга забываць і пра тое, што кожная група жывёлы — каровы дойныя, навацельныя і сухастойныя, цялушкі і маладняк на дарошчванні — маюць свае адметнасці ў кармленні. Строга захоўваюцца яны — будзе і аддача. І цана гэтага вельмі значная. У прыватнасці, у “Вузлянцы” сёння дояць 13,5 кілаграма малака ад каровы. А як адзначыў у ходзе размовы Руслан Бярозавік, пры выкананні рэкамендацый па ўмацаванні тэхналагічнай дысцыпліны там змогуць выйсці і на 20 кілаграмаў. Чаму ж не пастарацца, калі “свеціць” такі прагрэс?!

Шмат прэтэнзій выказвалася ў адрас кадраў і за нездавальняючы санітарны стан на фермах, парушэнне тэхналагічных параметраў пры даенні кароў. Скажам прама, абыходзіцца гэта таксама зусім не танна. Адна справа — прадаць малако класам “экстра” і зусім іншая — першым гатункам, калі на кожным кілаграме губляецца ажно 20 капеек. А палічыце, якая сума набяжыць за сотні цэнтнераў, тон… За папярэдні дзень у раёне толькі “Вузлянка”, Нацпарк “Нарачанскі” і “Будслаўскае” рэалізавалі ўсё малако класам “экстра”, таварыствы “Свір-Агра” — 72, “Занарацкі” — 65, “Сваткі” — 62, “Зані” — 44 працэнты. Астатнія — “па нулях”. Так што крытыка абгрунтаваная, асабліва ў адрас таварыства “Мядзелаграсэрвіс”, дзе ніяк не могуць здаць усю прадукцыю нават вышэйшым гатункам. Разам з патрабаваннем да кадраў зрабіць стаўку на продаж малака толькі класам “экстра”, звярталася ўвага і на неабходнасць своечасовага тэхнічнага абслугоўвання даільнага абсталявання, што таксама з’яўляецца зусім не другараднай справай.

У шэрагу іншых недапрацовак — невысокія ў гаспадарках сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе цялушак і маладняку буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме, неапраўданае зніжэнне вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, павярхоўная работа па нарошчванні дойнага статка… Закраналіся і пытанні рэнтабельнасці вытворчасці, задзейнічання наяўных рэзерваў, лячэння хворай жывёлы, яе выбыцця, уздыму зябліва, вывазкі на палі арганікі ад ферм, пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне. Прэтэнзіі за тыя ці іншыя недапрацоўкі выказваліся ў адрас ледзь ці не кожнага кіраўніка гаспадаркі. На завяршэнне Уладзімір Капусцін запэўніў, што ў снежні на Мядзельшчыне пройдзе яшчэ адна такая выязная калегія, толькі больш грунтоўная. У ходзе яе і будзе прааналізавана работа кіраўнікоў гаспадарак і зааветспецыялістаў, іншых кадраў па ўхіленні агучаных недапрацовак і ўпушчэнняў.

Павел ЖУКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА мінулым тыдні на Мядзельшчыне адбылася выязная калегія камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Нагода самая што ні на ёсць празаічная:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика