Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

29.11.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна ў апошнюю суботу лістапада ў Крывічах прайшоў VIII фестываль “Шансон збірае сяброў”. На сцэну мясцовага Дома культуры выйшаў 41 удзельнік. Гэта — спевакі з гарадскога пасёлка, а таксама з Мядзела, Свіры, Камарова, Наваполацка і Мінска.

♦ ♦ ♦

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь 1 снежня арганізоўвае для грамадзян гэтай катэгорыі паездку на дабрачынную шоу-праграму “Свет коней” у этнакультурны комплекс “Наносы-Наваселле”.

♦ ♦ ♦

На чыгуначнай станцыі «Княгінін» паведамілі, што праходзіць збор подпісаў жыхароў Мядзельшчыны для звароту ва ўпраўленне пасажырскіх службаў Беларускай чыгункі з просьбай, каб цягнік “Мінск — Полацк”, які пачне курсіраваць з 10 снежня, меў прыпынак і ў Мядзельскім раёне.

♦ ♦ ♦

Прадстаўнікі Першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (г. Паставы) добраўпарадкавалі памятны знак на месцы партызанскага аэрадрома ў в. Лужы Сваткаўскага сельсавета. Яны патынкавалі і пафарбавалі помнік, замянілі агароджу, палажылі дарожку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна ў апошнюю суботу лістапада ў Крывічах прайшоў VIII фестываль “Шансон збірае сяброў”. На сцэну мясцовага Дома культуры выйшаў 41 удзельнік. Гэта —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика