Мазырчук ва ўпор абстраляў хлопца ў начным клубе. 21.by

Мазырчук ва ўпор абстраляў хлопца ў начным клубе

29.11.2017 22:28 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Мазырчук ва ўпор абстраляў хлопца ў начным клубе
Кадр з відэа

Сварка ў начным клубе Мазыра скончылася стралянінай, распавядае тэлеканал "Мазыр"

19-гадовы мазырчук адпачываў з кампаніяй у начным клубе. У яго ўзнікла невялікая сварка з хлопцам з іншай кампаніі. 

Пасля завяршэння дыскатэкі малады чалавек, які затаіў крыўду, пайшоў да сваёй машыны, узяў пнеўматычны пісталет і адправіўся на разборкі. Ён зрабіў тры стрэлы ва ўпор, а потым — кантрольны ў галаву. Куля ледзь не трапіла ў вока пацярпеламу і пашкодзіла верхняе павека. 

Зламысніка затрымалі проста на месцы злачынства міліцыянты, якія дзяжурылі паблізу. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 

На хлопца пачалі крымінальную справу. За асабліва злоснае хуліганства яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Сварка ў начным клубе Мазыра скончылася стралянінай, распавядае тэлеканал "Мазыр".  19-гадовы мазырчук адпачываў з кампаніяй у начным клубе. У яго...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика