У страшным ДТЗ у Мазырскім раёне загінуў чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя. 21.by

У страшным ДТЗ у Мазырскім раёне загінуў чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя

04.12.2017 18:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Сур'ёзная аўтааварыя з трагічным фіналам адбылася зранку 4 снежня ў Мазырскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС

Каля 9-й гадзіны раніцы мазырскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў на трасе Р-31 Мазыр-Ельск каля вёскі Пянькі.

На месцы здарэння яны пабачылі, што ўлабавую сутыкнуліся два "Фальксвагены" — "Пасат" і "Гольф 2". Усярэдзіне аўтамабіляў заціснутымі апынуліся абодва кіроўцы. Паведамляецца, што яны былі ў прытомнасці. Для дэблакавання ратавальнікі выкарысталі спецыяльны інструмент. 

БЕЛТА ўдакладняе, што кіроўца "Гольфа" загінуў. Медыкі шпіталізавалі пасажырку гэтага аўтамабіля, а таксама кіроўцу "Пасата".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Сур'ёзная аўтааварыя з трагічным фіналам адбылася зранку 4 снежня ў Мазырскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС.  Каля 9-й гадзіны раніцы мазырскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика