Цеплавыя сеткі – не месца для прагулак. 21.by

Цеплавыя сеткі – не месца для прагулак

11.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас ацяпляльнага перыяду павялічваецца верагоднасць узнікнення аварыйных сітуацый пры карыстанні цеплатэхнічным абсталяваннем і цеплавымі сеткамі. Нагадваем, што забаронена: набліжацца да месцаў, што агароджаны (праводзяцца работы ў катлаванах, цеплавых камерах і траншэях), і тым болей апускацца ў адчыненыя цеплавыя камеры, калодзежы і каналы; прабірацца ў не абсталяваных для гэтага месцах у траншэі, у якіх пракладваюцца або рамантуюцца цеплавыя сеткі; набліжацца да прамоін, якія ўтварыліся ў месцах прарыву трубаправода, бліжэй за 5 метраў.
Ні ў якім разе нельга шкодзіць цеплавую ізаляцыю цепласетак – гэта можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Забаронена прабірацца за агароджы, хадзіць па трубаправодах цеплавых сетак, пералазіць паўз іх у месцах, не абсталяваных пераходнымі мосцікамі.
Не заўжды абслугоўваючы персанал цеплазабеспячальнай арганізацыі мае магчымасць аператыўна выявіць і акрэсліць папярэджвальнымі знакамі месца аварыі. Таму, калі вы заўважылі аварыю на цеплатрасе, тэрмінова паведаміце аб гэтым у жыллёва-эксплуатацыйную службу. Заўжды памятайце пра асцярожнасць і спыніце парушальніка. Можа, гэтым вы захаваеце яму здароўе і жыццё.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас ацяпляльнага перыяду павялічваецца верагоднасць узнікнення аварыйных сітуацый пры карыстанні цеплатэхнічным абсталяваннем і цеплавымі сеткамі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика