Поўніцца скарбонка нагод для гонару. 21.by

Поўніцца скарбонка нагод для гонару

12.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара.

Дзмітрыя Яркаўца застала ў майстэрні за любімай справай: завіхаўся каля сваёй рабочай тэхнікі, лоўка арудуючы інструментамі. Трактарыст-машыніст Жабінкаўскай сельгастэхнікі лёгка знаходзіць агульную мову з “жалезнымі падапечнымі”, з адказнасцю падыходзіць да сваіх абавязкаў. Сёлета імя шчырага працаўніка арганізацыі папоўніла Галерэю працоўнай славы раёна.
Працай майго героя не напалохаеш. У шматдзетнай сям’і сумаваць не даводзілася, з дзяцінства спраў хапала кожнаму. У той час у Дзімы з’явілася любоў да тэхнікі, якой ён не здрадзіў да гэтай пары.
З вялікім задавальненнем у старэйшых класах Дзмітрый Яркавец наведваў заняткі ў вучэбна-вытворчым камбінаце. “Мне падабалася вывучаць няпросты механізм трактара, а першыя захапляльныя ўрокі ваджэння памятаю дасюль”, – прызнаецца малады мужчына.
Добрую практыку трактарыст-пачатковец атрымаў у калгасе імя Чапаева. У яго калектыве Дзмітрый паспеў папрацаваць нядоўга, бо паклікала служба ў вой-
ску. “Я пакінуў родныя Агароднікі і адправіўся ў сталіцу, – успамінае мой герой. – У сухапутных войсках за паўтара года прайшоў школу мужнасці, але ведаў, што з вяртаннем на Жабінкаўшчыну прадоўжу займацца любімай справай”.
Так і атрымалася! Пяць гадоў Дзмітрый Яркавец быў трактарыстам-машыністам у ТАА “АграСэрвісСтандарт”. Пасля на такую ж пасаду прыйшоў у Жабінкаўскую сельгастэхніку, дзе шчыруе ўжо каля дзясятка гадоў.
– Мне могуць даверыць розныя віды сельскагаспадарчай тэхнікі, але найчасцей сядаю ў кабіну камбайна, – расказвае Дзмітрый. – Разам з “Ягуарам” адпраўляемся на ўборку кукурузы на сілас, нарыхтоўваем зялёны корм жывёле. З задавальненнем клапачуся пра свайго “жалезнага памочніка”, пры неабходнасці самастойна яго рамантую. У няпростых сітуацыях заўжды магу звярнуцца па параду да калег. Добра працуецца ў тандэме з трактарыстам-машыністам Раманам Нікіцюком.
За сваю шчырую працу ў мінулым годзе Дзмітрый быў адзначаны Пісьмом падзякі абласнога ўзроўню, а сёлета яго імя занесена ў Галерэю працоўнай славы раёна. Яго поспехам радуюцца жонка Кацярына і дачушка-першакласніца Насця. Упэўнена, што ў дружных Яркаўцоў будзе яшчэ не адна нагода, каб па праву ганарыцца галавой сям’і.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара. Дзмітрыя Яркаўца застала ў майстэрні за любімай справай: завіхаўся каля сваёй рабочай тэхнікі, лоўка арудуючы інструментамі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика