Выхаваць самастойнасць у дзіцяці. 21.by

Выхаваць самастойнасць у дзіцяці

13.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Звычайна бацькі задумваюцца пра самастойнасць свайго дзіцяці, калі тое пачынае хадзіць у школу. Аднак чым раней вы пачняце выхоўваць гэтую якасць, тым большых поспехаў зможаце дасягнуць. Бо ўжо ў 1-2 гады ў дзіцяці з’яўляюцца першыя прыкметы самастойных дзеянняў. Але асабліва ярка імкненне да самастойнасці выяўляецца ў тры гады. Усе памятаюць гэтае вядомае “Я сам!”.
У раннім узросце неабходна памятаць, што не трэба выконваць за дзіця тое, што яно можа зрабіць само. Калі малое ўжо навучылася, напрыклад, есці ці апранацца без дапамогі дарослых, то дайце яму магчымасць рабіць гэта самастойна! Вядома, вы адзенеце дзіця хутчэй, чым яно зробіць гэта само, ці накорміце яго, не вымазаўшы адзенне і ўсё вакол, але такім чынам вы будзеце перашкаджаць выхаванню яго самастойнасці.
Не трэба ўмешвацца ў дзейнасць дзіцяці тады, калі яно чым-небудзь занятае, калі яно не просіць вас пра гэта. Вядома, дарослыя часта лепш разумеюць, як выканаць тое ці іншае дзеянне, але важна даць магчымасць малышу знайсці рашэнне самастойна.
Трэба ўсяляк заахвочваць імкненне да самастойнасці. Жадаюць ваш сынок ці дачушка памыць падлогу, – дайце ім вя-дзерца і анучу. Вам спатрэбіцца потым усяго некалькі хвілін, каб непрыкметна прыбраць лужыны, якія ўтварыліся ў выніку працы памочнікаў, але затое ў дзіцяці будуць фарміравацца навыкі не толькі самастойнасці, але і працавітасці.
Падтрымлівайце дзіця і хваліце, бо яно мае вялікую патрэбу ў гэтым. Калі ў маленькага штосьці не атрымліваецца, далікатна растлумачце яму памылку і абавязкова падбадзёрце, дапамажыце яму паверыць у тое, што ў яго абавязкова ўсё атрымаецца.
У дашкольным узросце нядрэнна даваць дзіцяці магчымасць самастойна выбіраць тое, што ён сёння надзене. Але пры гэтым не варта забываць, што дзіцяці трэба дапамагчы з выбарам. Галоўная задача дарослага – прызвычаіць дзіця да думкі, што для яго, як і для ўсіх у сям’і, існуюць вызначаныя правілы і нормы паводзін, і ён павінен ім адпавядаць. Для гэтага важна замацаваць за дзіцём сталае даручэнне, якое адпавядае яго ўзросту. Вядома, магчымасці дзіцяці ў дашкольным узросце яшчэ вельмі невялікія, але ўсё ж такі яны ёсць. Нават самае маленькае двух-трохгадовае дзіця, а тым больш дашкольнік, у стане прыбраць, напрыклад, свой куток з цацкамі. Таксама абавязкам дашкольніка ў сям’і можа стаць паліванне пакаёвых раслін, дапамога ў накрыцці абедзеннага стала, у доглядзе за хатнімі жывёламі і інш.
Выхаванне самастойнасці мяркуе таксама фарміраванне ў дзіцяці ўмення знайсці самому сабе занятак і нейкі час займацца ім, не прыцягваючы да гэтага маму ці тату, брата ці сястру.
Асноўнай памылкай дарослых у выхаванні дзіцячай самастойнасці з’яўляецца часцей за ўсё гіперапека дзіцяці і адсутнасць падтрымкі яго дзеянняў.
Бацькам дзяцей-падлет-каў даводзіцца вучыцца “адпускаць” сваіх дзяцей, пазбаўляцца ад звычкі кіраваць іх жыццём. Выпрацуйце ў сабе давер да таго, што ваша дзіця, якое падрасло, можа само прымаць правільныя рашэнні ў розных жыццёвых выпадках. Дайце дзіцяці зразумець і адчуць гэты ваш давер.
Вольга РЭБЯКЕЎША, псіхолаг Жабінкаўскага ТЦСАН.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна бацькі задумваюцца пра самастойнасць свайго дзіцяці, калі тое пачынае хадзіць у школу. Аднак чым раней вы пачняце выхоўваць гэтую якасць, тым большых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика