Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

13.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне адбылося 8 снежня ў аграгарадку Княгінін. Тут 39-гадовы вадзіцель “Mazda-323”, аслеплены святлом фар сустрэчнага аўтамабіля, наехаў на 35-гадовага пешахода, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўм мужчына памёр.

♦ ♦ ♦

Як паведамілі ў аддзеле загс, у лістападзе зарэгістравана 8 шлюбаў. Усяго з пачатку года створаны 144 сям’і.

♦ ♦ ♦

У бягучым годзе ва ўстановы і ў арганізацыі раёна прыбыло 211 маладых спецыялістаў. У сельгасарганізацыях працуюць 52 чалавекі, ва ўстановах аховы здароўя — 20, у сферы адукацыі — 29 хлопцаў і дзяўчат.

♦ ♦ ♦

Санаторый “Спадарожнік” інтэнсіўна пакарае інтэрнэт-прастору. Інфармацыю пра нарачанскую здраўніцу можна папоўніць на створаным YouTube-канале, дзе зусім нядаўна запушчаны новы ролік. Паглядзець яго і падпісацца на канал можна, набраўшы ў пошукавіку “Санаторий Спутник. Видеоролик”.

♦ ♦ ♦

Раённы камітэт ГА «БРСМ» распачаў раённы этап дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”. Яе мэта — дапамагчы дзецям, якія маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы, зрабіць як мага больш добрага і светлага. Каб далучыцца да акцыі, можна прынесці ў камітэт (г. Мядзел, пл. Шаранговіча, 2, каб. 14) цацкі, кнігі, спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, настольныя гульні. Усе падарункі і пажаданні будуць перададзены дзецям, а акцыя

♦ ♦ ♦

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося 8 снежня ў аграгарадку Княгінін. Тут 39-гадовы вадзіцель “Mazda-323”, аслеплены святлом фар сустрэчнага аўтамабіля, наехаў на 35-гадовага пешахода,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика