Песня, што славіць Радзіму. 21.by

Песня, што славіць Радзіму

13.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мядзельскім гарадскім Доме культуры прайшоў раённы маладзёжны конкурс патрыятычнай песні «Міншчына — сэрца Беларусі». Прысвячаўся ён 80-годдзю ўтварэння сталічнай вобласці. Арганізатарамі сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Сярод мэт і задач конкурсу — выхаванне ў моладзі пачуцця патрыятызму, адказнасці і эстэтычнага густу, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку, выяўленне і раскрыццё талентаў сярод маладых выканаўцаў. Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 14 да 18 год і з 19 да 31 года, па намінацыях: вакал (сола) і вакал (ансамблі).
Ацэньвала выступленне журы. У яго складзе былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Белая Русь» Вячаслаў Клімовіч, першы сакратар райкама БРСМ Марына Апанасёнак, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Будкевіч і старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Міхаіл Чаркасаў. Пад увагу журы брала выканальніцкае майстэрства, артыстызм, музычнасць і выразнасць выканання. Улічвалі таксама пастаноўку нумару, яго арыгінальнасць і сцэнічны вобраз.
Хто з салістаў выступаў адзін, іншыя бралі ў дапамогу бэк-вакалістаў і падтанцоўку. З рознымі песнямі выходзілі на сцэну: ад заўзята-аптымістычных да ўзнёсла-хвалюючых. Апошнія былі, зразумела, пра Вялікую Айчынную вайну і сапраўды краналі сэрцы гледачоў. Напрыклад, толькі Вікторыя Багінская закончыла пранікліва спяваць песню «Звон» — і ў зале на некалькі імгненняў павісла цішыня, толькі потым раздаліся апладысменты.
І вось на сцэну падымаюцца ўдзельнікі журы.
— Сёння тут сабраліся людзі, якія бясконца любяць сваю краіну, сваю Міншчыну, якая сапраўды з’яўляецца сэрцам Беларусі, родную сінявокую Мядзельшчыну, — кажа Вячаслаў Клімовіч. — Шчыра ўдзячны ўдзельнікам конкурсу, гледачам і ўсім, хто дапамагаў артыстам.
— Дарагія сябры! Дазвольце вам сказаць вялізны дзякуй за ўдзел ў такім карысным і цудоўным конкурсе, — дадае Міхаіл Чаркасаў. — Калі казаць ад душы, ад сэрца, то сёння перамаглі вы ўсе — хто выходзіў на сцэну, рыхтаваўся, хваляваўся.
Дыпломамі за ўдзел адзначылі Яна Рубанюка, Усціну Каўрус, Сафію Мустафа, Мікіту Балюка, Яніну Шаўчэнку, вакальныя трыа Княгінінскай СШ і хор Нарацкай СШ №2, Мацвея Бепершча, дуэт у складзе Анастасіі Кушнір і Лідзіі Карпей і Вольгу Навумаву. Калі гэта конкурс, то павінны быць лепшыя — ім прызначаліся дыпломы і падарункі. У намінацыі вакал (сола) ва ўзроставай катэгорыі з 14 да 18 год перамагла Таццяна Касцюк са Свірскага ВПК. Паміж ансамбляў вызначылася вакальная група «Апельсін» Нарацкай сярэдняй школы №2. Сярод старэйшых удзельнікаў у намінацыі вакал (сола) журы назвала двух пераможцаў: Вікторыю Багінскую, якая прадстаўляла Нарацкі цэнтр культуры і вольнага часу, і Аляксандра Кузьмянкова (санаторый «Прыазёрны»).



Аляксандр больш за год працуе ў здраўніцы культарганізатарам. Прыехаў сюды з Магілёўскай вобласці. Выканаў ён песню «Жураўлі».
— Да конкурсу яе рыхтавалі спецыяльна ці яна ўжо была ў вашым рэпертуары?
— Спяваў яе і раней, бо па роду дзейнасці ўдзельнічаю ў канцэртах да Дня Перамогі. Было пару варыянтаў яшчэ, але спыніўся на гэтай песні.
— Чым яна вас зачапіла?
— У мяне дзядуля — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. У песні спяваецца пра журавоў, якія ляцяць дамоў, — яны ўвасабляюць салдат. Але многія салдаты ўжо не вярнуліся з вайны. Песня досыць новая — напісаў яе Максім Фадзееў для Віталія Гагунскага.
— Як уражанні ад конкурсу?
— Усе ўдзельнікі — малайцы, падрыхтаваныя выйшлі на сцэну. Па-сапраўднаму ўразілі дзяўчаты, якія спявалі ў маёй катэгорыі.
— Будзеце яшчэ ў якіх музычных конкурсах удзельнічаць?
— Вядома. Не адмаўляюся ад такіх мерапрыемстваў. У Магілёве прымаў удзел у конкурсе, займаў прызавыя месцы сярод працоўнай моладзі. А на Мядзельшчыне гэта быў першы вопыт.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: Аляксандр Кузьмянкоў; на сцэне — вакальная група «Апельсін».
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мядзельскім гарадскім Доме культуры прайшоў раённы маладзёжны конкурс патрыятычнай песні «Міншчына — сэрца Беларусі». Прысвячаўся ён 80-годдзю ўтварэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика