У чацвер у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж. 21.by

У чацвер у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж

13.12.2017 17:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 14 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. 

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Слупок паветра ўначы пакажа -1...-7 градусаў, пры праясненнях ён апусціцца да 8-10 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -2 да +4 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 14 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика