Мінская міліцыя шукае "Багача Аліка". 21.by

Мінская міліцыя шукае "Багача Аліка"

13.12.2017 17:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота меркаванага "Багача Аліка" з сайта guvd.gov.by

У Маскоўскі РУУС Мінска звярнулася жанчына, якая заявіла, мужчына пад псеўданімам "Багач Алік" увайшоў да яе ў давер і падманам завалодаў яе грашыма — 52 тысячы рублёў.

Мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з мужчынам, які карыстаўся нікам "Багач Алік". У перапісцы ён прапанаваў новай знаёмай інвеставаць грошы ў прыбытковы бізнэс, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Пры асабістай сустрэчы мужчына і жанчына абмеркавалі ўсе нюансы будучай угоды. У той самы дзень яны аформілі на імя мінчанкі шэсць крэдытаў у розных банках на 52 000 рублёў. Усю суму мінчанка перадала новаму знаёмцу. Спярша ён акуратна плаціў адсоткі па крэдытах, але неўзабаве з банкаў сталі тэлефанаваць жанчыне з просьбай пагасіць запазычанасці па крэдытах. Пасля гэтага яна звярнулася ў міліцыю.

Праваахоўнікі маюць звесткі, што ад дзеянняў зламысніка пацярпелі і іншыя грамадзяне. 

Пацярпелых просяць звяртацца ў Маскоўскае РУУС Мінска асабіста (вуліца Грушаўская, 9) або па тэлефонах: 8 (029) 125-86-77 ці 102.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота меркаванага "Багача Аліка" з сайта guvd.gov.by У Маскоўскі РУУС Мінска звярнулася жанчына, якая заявіла, мужчына пад псеўданімам "Багач Алік" увайшоў да яе ў давер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика