У Брагінскім раёне са снегу выцягвалі школьны аўтобус з 20 дзецьмі (відэа). 21.by

У Брагінскім раёне са снегу выцягвалі школьны аўтобус з 20 дзецьмі (відэа)

19.12.2017 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці са снегу выцягвалі школьны аўтобус "ПАЗ 3205". Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 19 снежня. Як вядома, на Гомельшчыне ўчора і сёння ішоў моцны снег. Асфальтаваная дарога каля вёскі Красная Ніва апынулася пад снегам. Кіроўца, які вёз на аўтобусе ў школу ў вёску Маложын 20 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў, а таксама двух дарослых, спадзяваўся, што складаны ўчастак удасца праехаць, але памыліўся. У выніку, давялося тэлефанаваць ратавальнікам.

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, вызвалілі аўтобус са "снежнага палону" з дапамогай лябёдкі. У выніку ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі яшчэ суправадзілі аўтобус да дарогі, якая была расчышчаная ад снегу, інфармуе прэс-служба МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці са снегу выцягвалі школьны аўтобус "ПАЗ 3205". Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 19 снежня. Як вядома, на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика