Падарункі для знатакоў більярда. 21.by

Падарункі для знатакоў більярда

21.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.
Сярод працуючай моладзі нашага раёна прайшлі спаборніцтвы па більярдзе. Іх удзельнікамі сталі прадстаўнікі двух буйнейшых прадпрыемстваў Жабінкаўшчыны – цукровага і камбікормавага заводаў. Арганізатарамі сустрэчы выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”. Маладыя мужчыны прадэманстравалі выдатнае валоданне кіем і правялі за гульнёй некалькі гадзін! Па выніках спаборніцтваў “золата” і “бронза” аказаліся ў скарбонцы камбікормавага завода – іх заваявалі Святаслаў Мянькоў і Аляксандр Шкуратаў адпаведна. Другое месца заняў работнік “салодкага” прадпрыемства Леў Гусеў. Першы сакратар жабінкаўскага моладзевага аб’яднання Марыя Сянішына ўручыла пераможцам дыпломы і прыгожыя рамкі для фотаздымкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ. Сярод працуючай моладзі нашага раёна прайшлі спаборніцтвы па більярдзе. Іх удзельнікамі сталі прадстаўнікі двух буйнейшых прадпрыемстваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика