У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус. 21.by

У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус

09.01.2018 11:35 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: news38.de

У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус. ДТЗ адбылося раніцай 8 студзеня на федэральным аўтабане А2 каля Хемелервальда. Як інфармуюць нямецкія СМІ, Skania, якая ехала з Берліна ў Гановер, раптоўна сутыкнулася з фурай DAF, якая ехала перад ёй і спынілася, паколькі трапіла ў затор. Ад удара яе адкінула наперад на яшчэ адзін грузавік.

Партал tut.by адзначае, што паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабілем Skania, зарэгістраваным у Маскве, кіраваў кіроўца з Беларусі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. 30-гадовага кіроўцу DAF шпіталізавалі.

Рух на аўтабане быў закрыты на чатыры гадзіны, утварыўся шматкіламетровы затор.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: news38.de У Германіі ў сутыкненні трох фур мог загінуць 44-гадовы беларус. ДТЗ адбылося раніцай 8 студзеня на федэральным аўтабане А2 каля Хемелервальда. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика