Школьнікі Ашмяншчыны сталі пераможцамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». 21.by

Школьнікі Ашмяншчыны сталі пераможцамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

10.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школьнікі Ашмяншчыны сталі пераможцамі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», які праводзіўся сярод вучняў 7 і 8 класаў. У лік лепшых трапілі Ульяна Астрамовіч з сярэдняй школы №2 і Валерый Гарахоўскі з Цудзенішскага вучэбна-педагагічнага комплексу.

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак — Вконтакте, Facebook або Instagram.

Паводле дадзеных velcom, школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці заявілі на конкурс 304 відэа. Трыццаць з іх сталі пераможцамі першага этапу, з іх двое фіналістаў прадстаўляюць горад Ашмяны і Ашмянскі раён.

Відэа Ульяны Астрамовіч і Валерыя Гарахоўскага, якія перамаглі ў першым этапе конкурсу:

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.

Разам з Ульянай Астрамовіч і Валерыем Гарахоўскім у рэгіянальным фінале, які пройдзе ў Гродне, выступяць вучні з Ліды, Шчучына, Слоніма, Смаргоні і іншых раёнаў. Аднойчы ў іх атрымалася крануць сэрцы членаў журы, у склад якога ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч. Будзем спадзявацца, што ашмянцам удача ўсміхнецца і на гэты раз.

«Мне вельмі прыемна, што кожны вучань з усёй адказнасцю і захапленнем падышоў да ўдзелу ў гэтым праекце. Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць сваё выступленне. Дзякуй усім удзельнікам за такую ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў нас, журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», — адзначыў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Людміла ВЕРАС.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьнікі Ашмяншчыны сталі пераможцамі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», які праводзіўся сярод вучняў 7 і 8 класаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика