На Гаваях насельніцтва памылкова спавясцілі пра ракетны ўдар. 21.by

На Гаваях насельніцтва памылкова спавясцілі пра ракетны ўдар

14.01.2018 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ганалулу, сталіца штата Гаваі. Фота з адкрытых крыніцаў

Жыхары Гавайскіх астравоў атрымалі памылковае паведамленне пра набліжэнне балістычнай ракеты. Раніцай 13 студзеня яны атрымалі на свае мабільныя тэлефоны СМС, у якім было сказана пра пагрозу ракетнага ўдару і пазначана, што гэта не вучэбная трывога.

Як інфармуе ВВС, улады гэтага амерыканскага штату праз 38 хвілінаў разаслалі абвяржэнне. Увесь гэты час людзі былі ў паніцы, многія шукалі сховішча. Губернатар штата Дэвід Айдж прынёс прабачэнні грамадзянам і патлумачыў, што ў інцыдэнце вінаваты нейкі супрацоўнік, які націснуў не на тую кнопку.

Сістэма папярэджання пра ракетныя ўдары была ўведзеная на Гаваях, бо гэты штат знаходзіцца ў межах дасягальнасці ракет Паўночнай Карэі. У снежні тут упершыню з часоў халоднай вайны праверылі працу сістэмы спавяшчэння пра ядзерны напад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганалулу, сталіца штата Гаваі. Фота з адкрытых крыніцаў Жыхары Гавайскіх астравоў атрымалі памылковае паведамленне пра набліжэнне балістычнай ракеты. Раніцай 13...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика