Пантонны мост ля Жыткавічаў адновяць, калі дазволіць надвор’е. 21.by

Пантонны мост ля Жыткавічаў адновяць, калі дазволіць надвор’е

14.01.2018 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пантонны мост праз Прыпяць узвялі 10 снежня. Фота: БЕЛТА

Пантонны мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адновяць пасля нармалізацыі ўмоваў надвор’я. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны, пераправу адрамантуюць, калі пройдзе шарош. Для аднаўлення мосту спатрэбіцца літаральна некалькі гадзінаў.

У ноч на 14 студзеня праз рэзкія змены ўмоваў надвор’я сарвалася мацаванне пантоннага моста праз Прыпяць, які быў наведзены Міністэрствам абароны і МНС 10 снежня. Гэта была часовая пераправа, якая замяняла закрыты на рамонт аўтамабільны мост.

Людзей пакуль перапраўляюць на катэрах МНС, ля вёскі Снядзін Петрыкаўскага раёна круглыя суткі працуе паром, на якім перапраўляюць легкавы аўтатранспарт. ялікагрузныя транспартныя сродкі будуць накіроўвацца праз Жыткавічы трасай М-10 — Калінкавічы (Р-131) — Мазыр (Р-36) — Лельчыцы (Р-128) — Тураў і праз Жыткавічы (М-10) — Пінск (Р-6) — Столін (Р-88) — Давід-Гарадок — Тураў. На дарогах усталяваныя адпаведныя інфармацыйныя знакі, арганізоўваюцца часовыя прыпыначныя пункты для пасажырскага транспарту.

У сакавіку павінен адкрыцца часовы жалезны мост праз раку. Рух па ім будзе вольным для людзей і транспарту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пантонны мост праз Прыпяць узвялі 10 снежня. Фота: БЕЛТА Пантонны мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адновяць пасля нармалізацыі ўмоваў надвор’я. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика