Разное. 21.by

18.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хутчэй бы зняць шапку-невідзімку

Хто, калі і па якой прычыне выдаліў частку фрагмента нумарной дэталі аўтамабіля “Фальксваген Транспортар” і на яго месца ўварыў частку другой, Дзмітрый Г., купляючы машыну, не ведаў. Гэта выявілася ў Дзяржаўтаінспекцыі, калі новы гаспадар вырашыў паставіць аўтамабіль на ўлік.
Супраць невядомай асобы, якая пайшла на злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 381 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – падробка ідэнтыфікацыйнага нумара аўто, узбуджана справа. Верыцца, што ў ходзе праверкі следчым удасца зняць шапку-невідзімку з таго, хто здзейсніў падобнае злачынства.

Сашка разбушаваўся

У снежні мінулага года на Аляксандра Г. былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. У першым выпадку ён, будучы п’яным, нанёс жыхару вёскі Грыцэвічы Барысу Н. 13 удараў драўляным бруском, прычыніўшы пацярпеламу закрыты пералом, сінякі і кровападцёкі. У другі раз таксама пад уздзеяннем алкаголю ўзняў руку на сужыцельку Антаніну.
Ці можна было раней запыніць Сашку, які часта пускае ў ход кулакі? Думаем, што так, калі б упершыню, як распаясаўся Аляксандр Г. і стукнуў сваю знаёмую, тая пажалілася б работнікам міліцыі. А жанчына цярпела, так што сужыцель сістэматычна збіваў сваю ахвяру. Толькі пасля таго, як заяву напісаў Барыс, і Антаніна звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.
Цяпер Аляксандру давядзецца адказваць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Можа, рашэнне суда прымусіць п’янага задзіру больш сур’ёзна ацэньваць свае паводзіны?..

Прыйшоў! Убачыў! Украў!

Хто ў вёсцы Пятровічы пабываў у доме Віктара Х. і прыбраў да рук электрычную дыскавую пілу “Веркер” коштам у 130 рублёў, застаецца невядомым. Пакуль што можам сказаць, што ён не з роду Юлія Цэзара. Той антычны герой звычайна гаварыў: “Прыйшоў! Убачыў! Перамог!” А гэты наш дамарослы “геройчык” крыху прасцей: “Прыйшоў! Убачыў! Украў” – а потым знік, быццам ніколі і не заходзіў у чужое жытло!..
Дарма, аднак, думае гэтак злодзей: на яго заведзена справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Верыцца, што людзям у пагонах удасца адшукаць зайздрослівага на чужую маёмасць чалавека.

Без баксёрскіх пальчатак

Не, Яўген І. сябе баксёрам не лічыць, аднак, добра падпіўшы, любіць пабаксіраваць, дабіраючыся да чужой галавы. У такія хвіліны ён болей падобны да задзірыстага пеўня, чым да спартсмена.
Вось і нядаўна, калі Яўген знаходзіўся паблізу гандлёвага павільёна “Кнігалюб”, нечым не прыйшоўся яму даспадобы Віктар Д. Яўген хутка прыняў баксёрскую стойку і нанёс таму тры ўдары кулаком у вобласць левага вуха. Пад заслону 2017 года супраць задзіры-хулігана ўзбуджана справа. Ягоныя паводзіны падпадаюць пад частку 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Апошнюю кропку ў ёй паставіць суд Жабінкаўскага раёна.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутчэй бы зняць шапку-невідзімку Хто, калі і па якой прычыне выдаліў частку фрагмента нумарной дэталі аўтамабіля “Фальксваген Транспортар” і на яго месца ўварыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика