Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні трох аўтамабіляў у Глыбоцкім раёне. 21.by

Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні трох аўтамабіляў у Глыбоцкім раёне

18.01.2018 10:30 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні трох аўтамабіляў у Глыбоцкім раёне
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

17 студзеня ў Беларусі адзначаліся шматлікія ДТЗ, выкліканыя снегападам. У Глыбоцкім раёне Віцебшчыны ўдзень адбылася аварыя з удзелам трох аўтамабіляў, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

На трасе Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы сутыкнуліся тры легкавікі — Volkswagen, Ford і Renault. Здарэнне адбылося каля паловы чацвёртай дня. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Volkswagen абганяў Ford, за рулём якога была 45-гадовая жанчына. Пры гэтым два аўто сутыкнуліся. У ДТЗ трапіў таксама Renault, які ехаў у сустрэчным напрамку. За яго рулём быў 24-гадовы кіроўца. Ён і жанчына атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. 44-гадовы кіроўца Volkswagen, які кіраваў першай машынай, не пацярпеў.

Дакладныя прычыны аварыі пакуль невядомыя. Следчыя разглядаюць некалькі версій здарэння. Цяпер па факце ДТЗ ідзе праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама 17 студзеня ў Беларусі адзначаліся шматлікія ДТЗ, выкліканыя снегападам. У Глыбоцкім раёне Віцебшчыны ўдзень адбылася...

Комментарии


 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика