У Бабруйску два рабочыя зваліліся з васьмі метраў. 21.by

У Бабруйску два рабочыя зваліліся з васьмі метраў

18.01.2018 14:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Трагічны інцыдэнт адбыўся ўчора каля 11-й гадзіны раніцы ў Бабруйску. Два рабочыя атрымалі траўмы, калі звалілася аўтавышка на платформе аўтамабіля "ЗіЛ". Як удакладняе komkur.info, здарэнне адбылося ў двары дома №132 па вуліцы Кастрычніцкай.

Рабочыя займаліся сезонай абрэзкай дрэваў. Ад пашкоджання гідраўлічнага мацавання механізму пад'ёму стрэлы металічная плацоўка, на якой працавалі рабочыя звалілася з вышыні васьмі метраў, паведаміў старшы следчы Бабруйскага міжрайаддзела Следчага камітэта Палякоў. Пры гэтым пацярпелі 35-гадовы і 26-гадовы рабочыя . Яны атрымалі множныя траўмы і былі шпіталізаваныя. Іх стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Трагічны інцыдэнт адбыўся ўчора каля 11-й гадзіны раніцы ў Бабруйску. Два рабочыя атрымалі траўмы, калі звалілася аўтавышка на платформе аўтамабіля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика