Мужнасць і гонар прафесіі. 21.by

Мужнасць і гонар прафесіі

19.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА працягу мінулага года асаблівую ўвагу надавалі пажарна-прафілактычнай рабоце ў жылым сектары. Супрацоўнікі аддзела праверылі больш за 10900 домаўладанняў грамадзян. Свет не стаіць на месцы, так і выратавальнікі з года ў год знаходзяць усё больш цікавыя і крэатыўныя метады папярэджання і барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі. Так, на сцяне шматпавярховага жылога дома ў райцэнтры з’явілася графіці супрацьпажарнай накіраванасці, у НДЦ «Зубраня» свае дзверы адчыніў міні-цэнтр бяспекі, абсталяваны ўсім неабходным для навучання падрастаючага пакалення асновам бяспечных паводзін. Зусім хутка ва ўстанове адукацыі «Нарацкая сярэдняя школа №2» адбудзецца адкрыццё ўзорнага навучальнага класа для членаў Клуба юных выратавальнікаў-пажарных і Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
Каторы год запар дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях сяржант унутранай службы Уладзімір Мазалеўскі прымае ўдзел і ўваходзіць у тройку лідараў у абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці. І 2017 год не стаў выключэннем. У намінацыі «Інструментальная кампазіцыя» ён узнагароджаны дыпломам II ступені, быў удастоены гонару прадстаўляць сталічную вобласць на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе.
У сакавіку мінулага года вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці
№1 г. Мядзела прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Падгайскі стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы работнік органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» па выніках работы за 2016 год з занясеннем на раённую Дошку гонару. А вось камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 к. п. Нарач прапаршчык унутранай службы Андрэй Майсейчык занесены на Дошку гонару Нарацкага сельскага Савета дэпутатаў.
Праца выратавальнікаў — цяжкая і небяспечная. Нездарма многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. За значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2017 годзе нагрудным знакам «Выдатнік» узнагароджаны камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 к. п. Нарач прапаршчык унутранай службы Андрэй Майсейчык і вадзіцель ПАВП № 13 в. Палессе старшына ўнутранай службы Андрэй Панкратовіч; памятным нагрудным знакам «15 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях» — старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны капітан унутранай службы Дзяніс Малько, начальнік змены ПАВЧ №4 к. п. Нарач капітан унутранай службы Віталій Грыцэнка, камандзір і вадзіцель аддзялення ПАВЧ №1 г. Мядзела прапаршчыкі ўнутранай службы Павел Багуцкі і Павел Глінскі, вадзіцель ПАВП № 15
г. п. Свір прапаршчык унутранай службы Іван Мацкела; Ганаровай граматай установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» заахвочаны вадзіцель ПАВП № 15
г. п. Свір старшына ўнутранай службы Уладзімір Яновіч.
Але галоўнай узнагародай для іх служыць падзяка людзей, якім выратавальнікі падарылі «другое жыццё», і іх блізкіх.
Выратавальнікі — людзі, якія, не задумваючыся, гатовы ахвяраваць сабой дзеля выратавання чалавецтва. Нягледзячы на ўсе цяжкасці гэтай прафесіі, у рады выратавальнікаў уліваюцца новыя байцы, гатовыя ўспрыняць чужы боль як свой, супрацьстаяць стыхіі, праяўляючы мужнасць і прафесіяналізм. Яны заўсёды памятаюць галоўны дэвіз сваёй прафесіі: «Прафесіяналізм, адвага, гонар!»
Трэба зазначыць, што кожны год у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях праводзіцца конкурс, падчас якога кіраўніцтва аддзела калегіяльна выбірае лепшых работнікаў. Гэты год не стаў выключэннем. Сярод начальнікаў падраздзяленняў хочацца адзначыць маёра ўнутранай службы Віктара Булыгу і старшага прапаршчыка ўнутранай службы Аляксандра Гурскага, сярод начальнікаў змены — капітанаў унутранай службы Віталія Грыцэнку і Аляксандра Купрэвіча, сярод камандзіраў аддзяленняў — прапаршчыка ўнутранай службы Генадзя Аўдзея і старшага прапаршчыка ўнутранай службы Ігара Івашку, сярод вадзіцеляў — прапаршчыка ўнутранай службы Дзмітрыя Падгайскага, старшын унутранай службы Дзяніса Канопскага і Уладзіміра Яновіча. Не трэба забываць і тых, хто працуе ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях не адзін дзясятак год. А гэта камандзіры аддзяленняў Славамір Жолуд, Сяргей Паршута, Уладзімір Ланец, вадзіцелі Уладзімір Аўсяны, Віктар Хацяновіч, Аляксандр Смаленскі, Іван Мацкела. Хто з іх прызнаны лепшым з лепшых — пакуль застанецца інтрыгай.
Напярэдадні прафесійнага свята хачу пажадаць усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і дабра, далейшых поспехаў у няпростай службе.

А. КАРКОЦКІ.
Начальнік райаддзела
па надзвычайных сітуацыях
падпалкоўнік унутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА працягу мінулага года асаблівую ўвагу надавалі пажарна-прафілактычнай рабоце ў жылым сектары. Супрацоўнікі аддзела праверылі больш за 10900 домаўладанняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика