Каля Узды жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ (фота). 21.by

Каля Узды жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ (фота)

22.01.2018 21:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ УУС Мінаблвыканкама

Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ і Nissan, якія стаялі на абочыне. Здарэнне адбылося каля 19.35 у нядзелю, 21 студзеня, на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы. Як інфармуе БЕЛТА, жанчына-кіроўца (1975 года нараджэння) не саўладала з кіраваннем. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля Nissan атрымаў цялесныя пашкоджанні, яму аказалі меддапамогу.

Высветлілася, што жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення — 1,57 праміле. Тэрмін дзеяння яе вадзіцельскага пасведчання ўжо скончыўся. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Мінаблвыканкама Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ і Nissan, якія стаялі на абочыне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика