Кіроўца, які разбіўся ў Віцебску, ехаў на крадзеным аўто. 21.by

Кіроўца, які разбіўся ў Віцебску, ехаў на крадзеным аўто

24.01.2018 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

23-гадовы віцяблянін разбіўся на крадзеным аўтамабілі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным фіналам адбылося ў Віцебску ў ноч на 24 студзеня. На плошчы Свабоды кіроўца "Форда" не справіўся з кіраваннем, вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Маладога чалавека шпіталізавалі з траўмамі, аднак каля 6-й гадзіны раніцы ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Як удакладняюць "Народныя навіны Віцебска", "Форд" не належаў кіроўцу, які ў ім разбіўся. Уладальнік прыпаркаваў сваё аўто 23 студзеня каля 23-й гадзіны каля свайго дома на праспекце Фрунзе. Адтуль машыну і ўгналі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па фактах крадзяжу і дарожна-транспартнага здарэння.

У сацсетках выказваюць думкі, што малады чалавек мог разбіцца, уцякаючы ад патрульнага аўтамабіля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама 23-гадовы віцяблянін разбіўся на крадзеным аўтамабілі.  Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным фіналам адбылося ў Віцебску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика