Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

29.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З ПАНЯДЗЕЛКА па чацвер на наступным тыдні па раённым радыё на частаце 102,4 МГц будуць трансліравацца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў. Пачатак трансляцый — у 18 гадзін 40 хвілін.

***

ПАСЛЯ рамонту гасцінна расчыніла дзверы абноўленая светлая і прасторная зала для заключэння шлюбаў у Нарацкім сельвыканкаме. Першымі ў гэтай зале ўрачыста зарэгістравалі шлюб Уладзіслаў Шаплыка і Эма Бязручка.

***

ВУЧАНЬ 8 класа гімназіі-інтэрната №1 г. Мядзела Канстанцін Печкуроў стаў пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Мая Беларусь. Мая будучыня» ў намінацыі «Мая радзіма — Беларусь». На конкурс Косця накіраваў свой верш «Васілёк». А вучань Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Аляксей Раскоў з вершам «Край чароўны, сэрцу дарагi…» стаў прызёрам конкурсу.

***

«МАСТАЦТВА і рамяство» — так называецца выстава прадметаў быту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая дзейнічае пры Дзягільскім Доме майстра.

***

У РАМКАХ клуба «Веста», які працуе пры Нарацкай сельскай бібліятэцы, адбылося мерапрыемства «Мелодыя арнаменту». Нагодай для яго сталі ручнікі, якія вышыла адна з удзельніц клуба Галіна Рызгунская. Вядучая мерапрыемства — бібліятэкар Лілія Грыцук — пазнаёміла прысутных з гісторыяй паходжання ручнікоў, расказала пра іх сімвалічнае значэнне, спосабы і тэхнікі вырабу, паведала традыцыі, звязаныя з выкарыстаннем ручнікоў у народных абрадах і інш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ПАНЯДЗЕЛКА па чацвер на наступным тыдні па раённым радыё на частаце 102,4 МГц будуць трансліравацца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика