Каля Валожына легкавік трапіў пад фуру, загінулі двое дзяцей і жанчына-кіроўца. 21.by

Каля Валожына легкавік трапіў пад фуру, загінулі двое дзяцей і жанчына-кіроўца

29.01.2018 13:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

У Валожынскім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінулі двое дзяцей і жанчына-кіроўца. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў нядзелю, 28 студзеня. На 62-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы аўтамабіль “Опель-Зафіра”, які рухаўся ў бок сталіцы, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што 35-гадовая вадзіцель легкавіка, жыхарка Мінска, не саўладала з кіраваннем. Машына апынулася на сустрэчнай паласе, а вярнуцца на сваю паласу руху не ўдалося — яе занесла. Загінула кіроўца і двое дзяцей — хлопчык 2005 года нараджэння і дзяўчынка 2007 года нараджэння. Яшчэ дзве дзяўчынкі (2012 і 2014 гадоў нараджэння) атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны, знаходзяцца ў рэанімацыі.

БЕЛТА дадае, што двое дзяцей, якія пацярпелі, былі ў дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях. Жанчына мела 3-гадовы стаж кіроўцы.

Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб (ч. 3 арт. 317 КК). Прызначаны экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама. У Валожынскім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінулі двое дзяцей і жанчына-кіроўца. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика