Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

31.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПА выніках мінулага года і ў сувязі з прафесійным святам падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена тром прадстаўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія служаць у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Мядзела: камандзіру аддзялення Славаміру Жолуду, старшаму вадзіцелю Уладзіміру Аўсянаму і вадзіцелю Віктару Хацяновічу.

***

ПАВОДЛЕ інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак працаўнікоў Мядзельшчыны ў 2017 годзе склаў 637,1 рубля, у тым ліку ў снежні — 766,9. Вышэйшым за сярэдні па раёне ён быў у работнікаў інфармацыі і сувязі (1126,8 рубля), фінансавай і страхавой дзейнасці (1093,9), у занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам (922,6), аперацыямі з нерухомасцю (789,8), паслугамі па часовым пражыванні і харчаванні (759 рублёў).

***

ЗА мінулы год у раёне зафіксавана 6 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Адзін — са смяротным зыходам — адбыўся ў Нацпарку “Нарачанскі” і адзін прывёў да траўмы з цяжкім зыходам у ААТ “Сваткі”. Астатнія чатыры да цяжкіх не адносяцца. У пазамінулым годзе няшчасных выпадкаў на вытворчасці было тры: адзін прывёў да траўмы з цяжкімі наступствамі, а два не аднесены да цяжкіх. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вадзім Вансовіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПА выніках мінулага года і ў сувязі з прафесійным святам падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена тром прадстаўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика