У Мінску рэйсавы аўтобус з пасажырамі пратараніў агароджу, кіроўца памёр. 21.by

У Мінску рэйсавы аўтобус з пасажырамі пратараніў агароджу, кіроўца памёр

02.02.2018 17:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsknews.by

У Мінску рэйсавы аўтобус з пасажырамі пратараніў агароджу. Здарэнне адбылося 2 лютага каля 13-й гадзіны на Магілёўскай вуліцы. Аўтобус маршрута № 23т “Чэрвеньскі рынак — ДС “Лермантава” рухаўся па другой паласе з боку вуліцы Жукоўскага ў накірунку вуліцы Талстога.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, 52-гадоваму кіроўцы падчас руху стала кепска (паводле папярэдняй версіі, у яго здарыўся сардэчны прыступ) і ён упаў на падлогу. Аўтобус наехаў на бардзюрны камень, а пасля — на металічную агароджу. На шчасце, сутыкнення з іншымі транспартнымі сродкамі не адбылося, пасажыры не пацярпелі. Жыццё кіроўцу медыкі не здолелі выратаваць, ён памёр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsknews.by У Мінску рэйсавы аўтобус з пасажырамі пратараніў агароджу. Здарэнне адбылося 2 лютага каля 13-й гадзіны на Магілёўскай вуліцы. Аўтобус маршрута № 23т...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика