На будоўлі ў Мінску знайшлі стокілаграмовую авіябомбу. 21.by

На будоўлі ў Мінску знайшлі стокілаграмовую авіябомбу

03.02.2018 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Стокілаграмовую бомбу знайшлі 2 лютага на будоўлі ў Мінску. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў прадстаўнік прэс-службы ўнутраных войск Павел Зеляневіч.

У 14.55 у дзяжурную частку вайсковай часці 5448 звярнуліся прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны распавялі, што на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Вербнай у Мінску знойдзены прадмет, падобны да снарада. Падчас працы экскаватар зламаў каўшом хваставую частку боепрыпаса. На шчасце, выбуху не адбылося. Будаўнікоў тэрмінова эвакуявалі з пляцоўкі. 

Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5448 вызначыла, што экскаватар выкапаў савецкую авіябомбу ФАБ-100 вагой у 100 кг. Небяспечную знаходку вывезлі на палігон і знішчылі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Стокілаграмовую бомбу знайшлі 2 лютага на будоўлі ў Мінску. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў прадстаўнік прэс-службы ўнутраных войск...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика