Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

05.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна правялі шэраг мерапрыемстваў на тэму «Міншчыне — 80». Сярод іх — выстава «Свет захопленых», завочная экспедыцыя «Міншчыне прысвячаецца». У конкурсе калажаў «Мая Міншчына» ў многіх атрымаліся тэматычныя калажы: на ваенную тэму, на тэмы забаў і спорту. Падчас брэйн-рынга «Міншчына — гісторыя і сучаснасць» удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра геаграфічныя факты вобласці, Нарачанскага краю, Беларусі.

***

У аўторак у Маладзечне адбыліся абласныя занальныя спаборніцтвы «Снежны снайпер». Каманда нашага раёна заняла на іх першае месца. У складзе яе былі прадстаўнікі Занарацкай і Будслаўскай сярэдніх школ. Землякоў на спаборніцтвах падтрымлівалі больш за 20 навучэнцаў мядзельскіх устаноў адукацыі і Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.

***

Адзіны дзень скідак пройдзе 8, 15, 22 лютага, інфармуе Крывіцкае РГП. У гэтыя дні цэны знізяцца на 17% на ўсе нехарчовыя тавары, у тым ліку ювелірныя вырабы. Зрабіць пакупкі са скідкамі можна ў магазінах «Універмаг» і «Мэбля» Мядзела, універмаг «Родны кут» і «Будаўнік» к. п. Нарач, «Гандлёвы цэнтр» г. п. Крывічы, «Прамтавары» аграгарадкоў Нарач, Будслаў і Княгінін.

***

У НДЦ «Зубраня» адбыўся чэмпіянат змены «Рэальная справа». Шэсць выдатнікаў «Акадэміі ўмелых» паказвалі набытыя навыкі і ўменні. Канкурсанты прадэманстравалі высокія вынікі ў наступных дысцыплінах: «Засціланне ложка», «Сервіроўка стала», «Выраб сурвэтак», «Збор чамадана», «Складванне футболкі», «Акуратная прычоска», «Усёзнайка ў доме».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна правялі шэраг мерапрыемстваў на тэму «Міншчыне — 80». Сярод іх — выстава «Свет захопленых», завочная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика