Мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Смаргоні. 21.by

Мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Смаргоні

06.02.2018 10:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Смаргоні мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Пра здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Другакласнік адной са смаргонскіх школаў выправіўся з бацькам на зімовую рыбалку 3 лютага. У нейкі момант хлопчык застаўся без нагляду. Гуляючы, ён выйшаў на тонкі лёд і праваліўся. Гэта пабачыў і выратаваў яго 49-гадовы мужчына, які рыбачыў непадалёк. 

Паведамляецца, што яшчэ тры выпадкі выратавання людзей, якія праваліліся пад лёд, былі зафіксаваныя таксама на возеры Белае ў Гродзенскім раёне. Ад пачатку 2018 года ў Гродзенскай вобласці патануў адзін адзін чалавек, агулам па краіне — 13.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Смаргоні мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Пра здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика